Закрыть

Лепшыя тавары – наша традыцыя

НЗГА

 

 

 Лепшыя тавары – наша традыцыя

 

 

                 

 
 
У шосты раз прадукцыя ААТ «Навагрудскi завод газавай апаратуры» стала пераможцай нацыянальнага конкурсу «Лепшыя тавары Рэслублiкi Беларусь» 2015 года. Лiчыльнiк газавы двухкамерны ЛГД-1,6 удастоены звання лаурэата у намiнацыi «Прадукцыя вытворча-тэхнiчнага прызначэння» i статусу «Навiнка года».
 
 

 

Чарговая перамога у конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублiкi Бела­русь» 2015 года падцвердзiла высокi прафесiйны узровень спецыялicтау i канкурэнтаздольнасць прадук­цыi Навагрудскага завода газавай апаратуры.

 

Аналагау ЛГД-1,6 у рэспублiцы няма. Прыбор прайшоу выпрабаванii i стандартызацыю у Беларускiм дзяржауным iнстытуце метралогii i толькi потым быу запушчаны у вытворчасць. Аднак на гэтым праца над лiчыльнкам не прыпынiлася. Серыйная вытворчасць лiчыльнiкау газавых двухкамерных пачалася у мai 2014 года. Прыбор прызначаны для вымярэння колькасцi прыроднага газу, альбо звадкаванага вуглевадароднага газу у бытавых i вытворчых мэтах.

 
За мiнулы год прадпрыемствам выпушчана 11600 штук ЛГД-1,6. I прадукт ужо атрымау станоучыя водгукi спажыуцоу.

 
Атрымаць статус «Haвiнкi года» i стаць запатрабаваным на рынку прыбор змог дзякуючы свaiм iнaвацыйным характарыстыкам. Гэта адзiны у Беларусi газавы двухкамерны лiчыльнiк, яki абсталявfны электроннай лiчыльнай прыладай i электронным тэрмакарэктарам. Прыбор можа выкарыстоувацца пры тэмпературы ад - 5 да + 40 градусау, у iм таксама прадугледжана варыятауная правая i левая падача газу. Да таго ж у параунаннi з механiчнымi пры6орамi улiку газу ён мае больш эстэтычны знешнi выгляд, простую канструкцыю i разам з тым з’яуляецца больш дакладным.

 
Асноуныя спажывецкiя характарыстыкi ЛГД-1,6 - якасць i надзейнасць. Кожны прыбор перш чым апынуцца на прылауках крам праходзщь сур’ёзны кантроль якасцi.

 
Высокая якасць, надзейнасць i бяспека прадукцыi прадпрыемства былi афiцыйна падцверджаны кампетэнтным i патрабавальным журы рэспублiканскага конкурсу. Пераможны лагатып – «Лепшыя тавары Рэспу6лiкi Беларусь» 2015 года цяпер будзе упрыгожваць прадукцыю i рэкламныя матэрыялы ААТ «Навагрудскi завод газавай апаратуры». Заслужаная перамога паспрыяе павышзнню запатрабаванасцi прадукцыi i стане доброй традыцыяй прадпрыемства.

 
Па матэрiалам газеты «Новае жыцце», Навагрудак

Вверх