Закрыть

02.09.2021. Газета "Прамень". Журналісты краіны наведалі галоўныя прадпрыемствы газавай і паліўнай прамысловасці Стаўбцоўшчыны

IMG_4406.jpg

Другога верасня Стаўбцоўшчыну наведалі ўдзельнікі прэс-тура, прысвечанага Дню работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. У праграме было азнаямленне з работай камбінаванай кацельні РУП «Стаўбцоўскае АКС» магутнасцю 24 МВт, якая працуе з выкарыстаннем мясцовых відаў паліва (фрэзернага торфу), а таксама ВУ «Стоўбцыгаз».


IMG_4417.jpg

У філіяле была арганізавана выстаўка абсталявання і спецыялізаванай тэхнікі УП «Мінскаблгаз», у тым ліку прадстаўлена перасоўная паверачная лабараторыя, якая абслугоўвае спажыўцоў Мінскай вобласці і на даны момант з’яўляецца ўнікальным праектам для нашай рэспублікі.

IMG_4429.jpg

У прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі выклікала вялікую цікавасць работа цэнтра абслугоўвання насельніцтва, аварыйна-дыспетчарскай службы Стоўбцыгаза, якая аснашчана сучасным праграмным забеспячэннем, і гэта дазваляе кантраляваць работу аб’ектаў газавай гаспадаркі ў аўтаматычным рэжыме, папярэджваючы аварыйныя сітуацыі.


 Падрабязней на сайце газеты "Прамень"
Вверх